лiтaрa.net | тэорыя |
Конкурс для маладых літаратараў "Твор пра каханне"
Аліса Бізяева, 9 лютага 2004
Беларускі ПЭН-цэнтр аб’яўляе творчы конкурс для маладых літаратараў "Твор пра каханне"
Да 700-годдзя з дня нараджэння Франчэска Петраркі
Беларускі ПЭН-цэнтр
пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, газетаў “Белорусская деловая газета”, “Биржа информации”, “Барысаўскія навіны”, “Брестский курьер”, “Витебский курьер”, “Вечерний Брест”, “Газета Слонімская”, “Інтэкс-press”, “Навінкі”, “Народная воля”, “Наша Ніва”, “Наша слова”, “Новы час”, “Рэгіянальная газета”, “Региональные ведомости”, “Телевид-инфо”, часопісаў “Arche”, “Студэнцкая думка”, “Дзеяслоў”, “Мясцовы час”, інтэрнэт-выданняў “Літара.net”, “Кнігі.com”, “Дзед Талаш”, “Пагоня.promedia.by”
аб’яўляе творчы конкурс для маладых літаратараў:
Твор пра каханне
Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 22 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны семінар і майстар-класы ў сталіцу, дзе перад імі выступяць знаныя пісьменнікі, выкладчыкі ВНУ, вучоныя, спевакі, адбудзецца зацікаўленая гутарка аб творах маладых аўтараў і літаратурнай дзейнасці.
На конкурс прымаюцца літаратурныя творы (вершы, апавяданні, эсэ, п’есы, сцэнары, дзённікі і г.д.)
Да разгляду будуць прымацца творы, дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпелі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазней за 15 сакавіка 2004 г. Падвядзенне вынікаў першага туру адбудзецца 25 сакавіка. Літаратурны семінар пройдзе ў Мінску 29 красавіка — 2 мая.
Лаўрэаты леташняга конкурсу імя Наталлі Арсенневай маюць права ўдзельнічаць і сёлета.
Журы конкурсу: Лявон Баршчэўскі (старшыня), Пятро Васючэнка, Ганна Кісліцына, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.
Творы дасылайце на адрас:
e-mail: pen@pen.unibel.by [pen@pen.unibel.by]
Паштовы адрас: 220050 а/с 218 Менск РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”
Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 288-14-61
© лiтaрa.net, пры перадруку не забудзьцеся паставiць на нас спасылку