| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Конкурс імя Натальлі Арсеньневай Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Натальлі Арсеньневай Gры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, газэтаў “Белорусская деловая газета”, “Биржа информации”, “Барысаўскія навіны”, “Брестский курьер”, “Витебский курьер”, “Вечерний Брест”, “Вольны час”, “Газета Слонімская”, “Де-факто”, “Інтэкс-press”, “Молодежный проспект”, “Навінкі”, “Народная воля”, “Наша Ніва”, “Наша слова”, “Новая газета Сморгони”, “Новы час”, “Переходный возраст”, “Рунь”, “Рэгіянальная газета”, “Телевид-инфо”, часопісаў “Arche”, “Студэнцкая думка”, “Дзеяслоў”, “Мясцовы час”, інтэрнэт-выданняў “Літара.net”, “Кнігі.com”, “Дзед Талаш”, “BARCnews.org”, “Пагоня.promedia.by” аб’яўляюць творчы конкурс для маладых літаратараў. Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 14 да 24 гадоў (на момант абвяшчэньня конкурсу). Ляўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны сэмінар і майстар-клясы ў Менск, дзе перад імі выступяць знаныя пісьменьнікі, выкладчыкі ВНУ, вучоныя, барды, рок-сьпевакі, адбудзецца зацікаўленая гутарка аб іх творах і літаратурнай дзейнасьці. Прызам для пераможцы конкурсу стане выданьне ягонае кнігі. На конкурс прымаюцца літаратурныя творы (вершы, апавяданьні, эсэ, п’есы, сцэнары фільмаў, аўтарскія газэты, літаратурныя інтэрнэт-праекты і г.д.) Для ўдзельнікаў старэйшых за 19 гадоў пажадана (але не абавязкова) прадставіць рукапіс кнігі. Да разгляду будуць прымацца творы, дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазьней за 15 сакавіка 2003 г. Падвядзеньне вынікаў першага туру і адбор удзельнікаў сэмінару адбудуцца 25 сакавіка. Літаратурны сэмінар і майстар-клясы пройдуць у Менску на пачатку траўня. Іх удзельнікі будуць забясьпечаныя жытлом і харчаваньнем. Журы конкурсу: Міхась Тычына (старшыня), Андрэй Дынько, Ганна Кісьліцына, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч. Творы дасылайце на адрас: e-mail: pen@pen.unibel.by Паштовы адрас: 220050 а/с 218 Менск РГА “Беларускі ПЭН-цэнтар” Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 288-14-61 |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|