| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Вэб-гутарка пра літаратуру і інтэрнэт Дзесятага сакавіка адбылася інтэрнэт-канферэнцыя, на якой абмяркоўваліся пытаньні ўзаемадзеяньня літаратуры ды інтэрнэта. Прапаную вам яе файлы. Сярод удзельнікаў гэтай канферэнцыі амаль не было літаратараў, з-за чаго некаторыя патаньні павіслі ў паветры. Па гэтай прычыне, Litara разам з IATP у хуткім часе зладзіць падобную электронную дыскусію, але з удзелам пісьменькаў, дзя запрашэньня якіх будуць прыкладзеныя больш пільныя намаганьні. Даруйце за тое, што стаўлю тэкст амаль без рэдактуры. [15:03] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Добры дзень, паважанае спадарства! Сёньня мы запрашаем вас да абмеркаваньня, відаць, самых актуальных пытаньняў сучаснай беларускай літаратуры. Яны зьвязаныя з пошукам шляхоў да чытача з дапамогай найноўшых сродкаў камуікацыі ды сусьветнай сеткі інтэрнэт. [15:05] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> а пра , што мы ўвогуле вядзем гутарку калі у на с пакуль больш зьдзіўленьня выклікае тое, што ў чалавека-пісьменьіка ёсьць кампутар, а не тое ,…Калі ж прыйдзе той час, што мы будзем зьдзіўляцца, што няма кампутара. [15:06] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Да нашай канферэнцыі ўжо зараз далучыліся люді, што цікавяцца лёсам нашай літаратуры, з розных куткоў Беларусі. Мы пачакаем яшчэ некалькі хвілінаў і пачнем. [15:06] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> дык хто вам шкодіць..вясьці гутарку [15:07] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Справа ў тым, што ўдзельнікі, што далучаюцца да канферэнцыі, ня могуць праглядаць архіў — толькі з таго месца, як яны далучыліся. [15:07] <Lera-Som_Polotsk> Прывітанне ўсім удзельікам [15:08] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Цёплыя прывітаньні з Магілёва! [15:08] <Діна_Мельічэнка_Гомель> Дзень добры! [15:08] <Uladzimer_Papkovich_Vitebsk> вас вітае Віцебск ад усяго сэрца [15:08] <Svetlana_Ulanovskaya_NL_Minsk> Добры дзень [15:08] <Таццяна_Барабаншчыкава_Гомель> Прывітанне з слыннага горада Гомеля! [15:09] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Прапаную першае пытаньне. Як знайсьці шлях да чытача ў сеньняшіх умовах? Калі магчымасьці выданьня кніг значна абмежаваныя. Ці можа публікацыя твору ў інтэрнэце быць адным са спосабаў вырашэньня гэтай праблемы? [15:09] <Ales_Kasko_Brest_RL> Берасцейцы шчыра Вітаюць вас. [15:09] <Lera-Som_Polotsk> Адным са спосабаў — так, але толькі адным [15:10] <Uladzimer_Papkovich_Vitebsk> і асабліва Зінаіду Дудзюк з Брэста [15:10] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> ад Міколы Папека і Алеся Каско з берасьця прывітаньне вам [15:10] <David_Simanovich_Vitebsk> вас вітае Давід Сімановіч з Віцебска [15:10] Action: litskevich Прабачце, а чаго чат такі тармазнуты? Гэтак мы ічога не абмяркуем. [15:11] <Svetlana_Ulanovskaya_NL_Minsk> Добрае пытанне :) [15:12] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Той, хто не чытае кіг "папяровых", той не будзе чытаць іх і ў Internat'е (за рэдкім выключэьнем). І так будзе яшчэ досыць доўгі час. Таму праблема "чытальнасьці" кніг Internat'ам будзе вырашацца ў вельмі маленькай меры. [15:12] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Да Lera-Som_Polotsk: і як на вашую думку, добры гэты спосаб ці не, ці эфектыўны ён? [15:13] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Але ва ўмовах Сёньняшняй Беларусі, нашым пісьменьікам вельмі цяжка выдаць кігу, але лёгка знайсьці магчымасьць апублікавацца ў сеціве. Ці можа быць гэта выйсьцем? [15:13] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> мы мяркуем, што інтэрнэт пакуль, што можа іграць станоўчую ролю для пісьменьніка толькі як рэкламнае дапаўненьне, а дзякуючы інтэт. мы можам марыць і прадаваць мультымедыйныя выданьі. [15:13] <Maya_Zdanevich_NL_Minsk> Чаму Вы лiчыце, што кнiгi у iтэрнэце не чытаюць? [15:13] <Діна_Мельічэнка_Гомель> На мой погляд, праз Інтэрнэт праблему не вырашыць, таму што невялікая частка насельіцтва мае асабістыя камп"ютэры. [15:13] <Zinaida_Dudyuk_Brest_RL> (Зінаіда Дудзюк) Добры дзень, шаноўныя калегі Уладзімір Папковіч і Давід Сімановіч. Зычу натхнення і шмат новых вершаў гэтай вясной. [15:14] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Гэта можа быць вельмі маленькім выйсьцем, я сказаў бы: ілюзорным выйсьцем [15:14] <Maya_Zdanevich_NL_Minsk> Але пазней усё зменiцца [15:14] <Lera-Som_Polotsk> Як толькі што зазначыў спадар Булавацкі, аўдыторыя, на якую зараз працуюць пісьменікі, абмежаваная. А Інтэрнэтаўская — яшчэ болей [15:14] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Ілюзорным выйсьцем - на Сёньняші дзень. [15:14] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Да Міколы Папекі: Так, хацелася б разгледіць спецыфічныя магчымасьці інтэрнэта, як сродка ўзаемадзеяньня з чытачом. Інтэрактыўнасьць, адсутнасьць межаў, свабода выказваньняў. [15:14] <Veronika_Zdanevich_NL_Minsk> i што раiце? [15:14] <Ales_Kasko_Brest_RL> Ніхачу я чытаць праз кампутар. Мне вочы баляць сядезць ля экрана. [15:14] <Veronika_Zdanevich_NL_Minsk> не пiсаць? [15:15] <Lera-Som_Polotsk> Інтэрнэт — дапамога, але не выйсце [15:15] <Veronika_Zdanevich_NL_Minsk> i, каля няма магчымасцi чытаць кнiгi у папяровым варыянце, няхай хаця б праз iнэт мажлiва было чытаць. [15:15] <Діна_Мельічэнка_Гомель> Добрыя творы, якія кранаюць душу і сэрца чалавека - вось шлях да чытача. [15:16] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Да Дзіны. Ня зусім згодная з вамі. Калі ёсьць патрэба, можна знайсьці магчымасьць карыстацца інтэрнэтам. Напрыклад, такую магчымасьць дае IATP, іншыя інтэрнэт-клюбы [15:16] <Veronika_Zdanevich_NL_Minsk> ня важна, дзе [15:16] <Ales_Kasko_Brest_RL> Трэба паклапаціцца пра тое, как асноуныя ібліятэкі рэспублікі мелі хаця б па аднаму, а калі больш, то лепш, кнігаў усіх аутарау, якія жывуць альбо друкуюцца у Беларусі. [15:17] <Ales_Kasko_Brest_RL> І справа гэтая у руках ібліятэк. Сувязі паміж імі няма. Рэгіёны у нас маюць суверынетэт, як дробныя княствы. [15:17] <Lera-Som_Polotsk> да Діны_Мельічэнка_Гомель. Прабачце. але гэта ілюзія [15:17] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Да Алеся Касько. Я таксама не люблю чытаць вялікія творы з экрана, але бывае, што дачакацца іх выданьня ці перавыданьня проста немагчыма. Тады хай яны лепей будуць хоць у інтэрнэце, чым нідзе. Як вы лічыце? [15:18] <Odin[work]> энибади спик рашн? [15:18] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> так гэта так, што кніг можа і не чытаюць і таму шмат прычын, і хто вас пытае чытаць ў інтэр. можна гэта і раздрукаваць.Але кампутар дае большыя магчымасьці да прыкладу на лазарным дыску даць не толькі кігу Быкава , але і фільм і зварот самога аўтара. [15:24] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> І ў гэтым кантэксце кампутарныя выданьні больш цікавыя чым проста кнігі, а ў самім інтэрнэце варта зьмяшчаць толькі затраўку частку твора альбо яго назову а астатняе прапанаваць для продажу праз пошту.А сам лазарны дыск аснашчаць некалькімі зменнымі серыйнымі нумярамі наперад якія будуць мяняцца праз месяц наперад і таму яны могуць працаваць вызначаны час. [15:29] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> Бізяевай: каму як не вам, ведаць , што інтэрнэт можа спрыяць стварэньню больш цікавых твораў чым кіжная літаратура таму, што ў кампутара больш магчымасьцяў і мяне ўжо не задаволіць проста літарны тэкст той жа энцыклапедыі, а будзьце добрымі дайце якасныя мультымедыйныя прылажэньні, а іначай гэта туфта [15:36] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> Мы ж кажам пра магчымасьці не папяровай прадукцыі а пра электронныя выданьні і таму калі мы хочам мець спажыўца трэба думаць пра вельмі якасную прадукцыю, і чым яшчэ можна зацікавіцць чытача як не якаснай прадукцыяй больш патужнай чым толькі тое, што мы можам. Трэба жпдаць большага каб утрымацца. [15:25] <Anastasija_Vojtyuchonok_NL_Mins> Вы сапраўды верыце, што мажліва Сёння прадаваць беларускамоўную літаратуру на дысках??? [15:25] <Maya_Zdanevich_NL_Minsk> І наогул літаратуру… [15:19] <Lera-Som_Polotsk> Alice_Biziaeva_Minsk. безумоўна, слушная думка. Але ЧЫТАЦЬ мне прыемней папяровую кіжку [15:19] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Так. Хай лепш у інтэрнэце, чым ідзе! Але тады - шмат праблем. [15:19] <Ales_Kasko_Brest_RL> 2 Аліса. Я згодны за вамі, але усеж настойваю на кнізе. Каб кнігу мець - адін са шляхоу я ужо назваў. [15:19] <Zinaida_Dudyuk_Brest_RL> (Зіныіда Дудзюк) Творы можна друкаваць у перыядычных выданнях, у Інтэрнэце, шукаць дапамогу ў грамадскіх таварыствах, выдаваць за свой кошт малымі тыражамі. Можна друкавацца за межамі рэспублікі. [15:20] <Таццяна_Барабаншчыкава_Гомель> Мне здаецца, што часцей за ўсе праблема не ў тым, дзе сябе паказаць, а ў тым, што паказаць. Па мыіх назіраннях, узровень сенняшняй беларускай литаратуры пакідае жадаць лепшага, безумоўна, за невялікім прыемным выключэннем [15:21] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> І перш, чым вырашаць праблему чытальнасьці беларускай кнігі, трэба спачатку вырашыць праблему роднай мовы. Чытаць беларускую кігу будуць актыўныя спажыўцы беларускай мовы. [15:24] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Я ведаю немала неактыўных спажыўцоў беларускае мовы, якія чытаюць кнігі па-беларуску. [15:25] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> "Спажыўцамі" беларускіх кніг ёсьць і неактыўныя "спажыўцы" мовы. Але гаворку трэба весьці пра масавасьць зьявы. [15:21] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Давайце тады пагутарым не пра электронныя кнігі, але пра ўзаемадзеяньне чытача і пісьменьікаў праз інтэрнэт. Напрыклад, нешта накшталт таго, што адбываецца на сайце Litara.net. Ці ёсьць сэнс у такіх узаемаадносінах? [15:22] <Lera-Som_Polotsk> Да Таццяны_Барабаншчыкавай_Гомель У беларускай літаратуры Сёння можна знайсці ЎСЁ. Як і ў любой літаратуры. [15:22] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Сэнс ёсьць! Але - пытаньняў шмат. [15:22] <Діна_Мельічэнка_Гомель> Кніга - добры спадарожік дома, у дарозе, нават на рабоце, у хвліны адпачынку, чаго пакуль нельга сказаць пра магчымасі Інтэрнэт, якія прадстаўляе ІАТР [15:23] <Ales_Kasko_Brest_RL> Давайце абыходліцца без гэтых шматлікіх калі б, калі б, калі б. [15:23] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Да Тацяны Барабаншчыкавай. Скажыце, калі ласка, Ці можа інтэрнэт дапамагчы бел.пісьменьікам стаць больш сучаснымі, убачыць, што здараецца ў сьвеце, чым цікавяцца сучасныя люді і г.д.? Ці можа інтэрнэт стаць адным са сродкаў стварэньня літ.твораў? [15:23] <Ales_Kasko_Brest_RL> Пачалі адну праблему - перакулілі з ног на галаву. Творы, літаратура будуць спрыяць развіццю мовы. [15:24] <Ales_Kasko_Brest_RL> Давайце зыходіць з таго, што маем зараз. [15:24] <Veronika_Zdanevich_NL_Minsk> А мы, здавалася б, гаварылі пра тое, што няма дзе друкавацца… [15:24] <Ales_Kasko_Brest_RL> Чым меньш ужываць слова "калі б" [15:24] <Veronika_Zdanevich_NL_Minsk> чаму? [15:25] <Veronika_Zdanevich_NL_Minsk> у нас гэтае словазлучэнне вельмі рэальнае… [15:25] <Діна_Мельічэнка_Гомель> А ці многія пісьменікі маюць асабістыя сайты? [15:26] <Ales_Kasko_Brest_RL> 2 Вераніка_Зданевіч. проста не трэба быць летуценікамі, а зыходіць з праклятай рэальнасці. Я меу на ўвазе только стан нашай мовы. [15:26] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Адзінкі маюць свае сайты, але ці патрэбна гэта? [15:26] <Таццяна_Барабаншчыкава_Гомель> Мне здаецца, што калі чалавек талантлівы, то не мае прынцыповага значэння, у якой форме ствараецца твор. [15:27] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Але ўзьнікае праблема аплаты творцу за яго творчасьць. [15:27] <Svetlana_Ulanovskaya_NL_Minsk> важна толькі, як зрабіць так, каб гэты твор прачыталі. [15:27] <Maya_Zdanevich_NL_Minsk> якая аплата????? У інтэрнэце??? [15:27] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Яму ж трэба неяк жыць… і ствараць. [15:28] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Так! І ў інтэрнэце. [15:28] <Veronika_Zdanevich_NL_Minsk> вы у гэта верыце? [15:29] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Пра ганарары за электронныя публікацыі мы яшчэ пагутарым. Гэта адно з наступных пытаньняў, і яно вельмі важнае [15:28] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Прапаную разгледіць больш канкрэтнае пытаньне. Пагутарым пра перспектывы развіцьця літаратурнай часткі інтэрнэта. Якія сайты нам патрэбныя? Якімі зь існуючых вы карыстаецеся? Ці патрэбны асаісты сайт кожнаму пісьменьіку? [15:29] <Anastasija_Vojtyuchonok_NL_Mins> Калі чалавек хоча зрабіць уласны сайт - каліласка! [15:29] <Lera-Som_Polotsk> Кожнаму не кожнаму, але чаму б і не? [15:29] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Аліса! гэтае пытаньне да людзей, якія ў пераважнай большасьці не валодаюць сітуацыяй. [15:29] <Alexander_Solodkov> Стварэння беларускіх творау (можа і у Інтэрнэце) будзе крокам дзеля распаусюджвання беларускай мовы [15:29] <Діна_Мельічэнка_Гомель> Добрыя творы заўсёды знаходзяць дарогу да чытача (не абавязкова праз Інтэрнэт, гаворка ідзе аб літаратуры. [15:30] <Ales_Kasko_Brest_RL> Што тут абмяркрўваць - сайт, канешне трэба мець кожнаму. У меня не будзе ніякіх праблем знайсці любога аутара. [15:30] <Svetlana_Ulanovskaya_NL_Minsk> Але тады патрэбныя і агульныя лісты лінак… [15:31] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Мікола, вы прапануеце перапрыгнуць Сёньняшнюю Сітуацыю ў бел.літаратуры і адразу перайсьці да стварэньня новых мультымедыйных кніг. Ці гэта падаецца вам магчымым? [15:31] <Anastasija_Vojtyuchonok_NL_Mins> А чаму не? [15:31] <Anastasija_Vojtyuchonok_NL_Mins> пераход на новы узровень… [15:32] <Таццяна_Барабаншчыкава_Гомель> Мне здаецца, што сапраўднаму письменіку няма часу ствараць асабістыя сайты, а тым больш сачыць за тым, хто яго наведвае. Менавіта ў гэтую хвіліну Майстры Твораць! [15:32] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Але зараз у нас ёсьць электронная бібліятэка — Беларуская палічка (knihi.com), дзе можна знайсьці пэўную колькасьць беларускіх твораў. А хто будзе рабіць сайты кожнаму пісьменьіку. Мне падаецца, гэта проста немагчыма. [15:34] <Ales_Kasko_Brest_RL> Пісьменікам сайты будуць рабіць тыя, хто робяць сайты ўсім астатім;) Гэта не такія ужо і вялікія грошы [15:32] <Zinaida_Dudyuk_Brest_RL> (Зінаіда Дудзюк) Паколькі ў Беларусі абмежавана ўжыванне роднай мовы, дык беларускім кнігам патрэбна рэклама, на радые, тэлебачанні, СМІ. На жаль, не помню калі бачыла беларускага пісьменіка на беларукскім тэлебачані. [15:32] <Anna_Yurevich_NL_Minsk> увесь час твораць? а на што майстры жывуць??? [15:33] <Svetlana_Ulanovskaya_NL_Minsk> Сапраўды, вельмі многія з нашых пісьменікаў пішуць толькі ў вольны ад работы час. [15:33] <Katerina_Sidoruk_NL_Minsk> И гэта наромальна [15:34] <Таццяна_Барабаншчыкава_Гомель> Вы неяк вельмі павярхоўна глядзіце на гэтую праблему. [15:34] <Діна_Мельічэнка_Гомель> Безумоўна, калі нашы пісьменікі будуць актыўна выдаваць свае творы ў Інтэрнэт, гэта паспрыяе развіццю і роднай літаратуры і мовы. [15:34] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Кнігі праз Internеt - гэта магчымасьць (мабыць, і адзіная!) абыйсьці цэнзуру дурной дзяржавы. [15:35] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Як вы думаеце, што мы можам зрабіць у інтэрнэце ў самы бліжэйшы час? І як асабіста кожны з вас можа дапамагчы. У нас ужо ёсьць інфармацыйная Litara.net ды бібліятэка Knihi.com. Але не хапае энтуіястаў, якія б, напрыклад, дапамаглі сабраць інфармацыю пра пісьменьікаў, удзельічалі ў гутарках, зьбіралі тэксты, паведамлялі пра цікавыя падзеі. [15:35] <Ales_Kasko_Brest_RL> Праўда, Міхась. Мудра сказана. [15:35] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Але ў нашай дзяржаве можна чакаць прыняцьця закона аб забароне інтэрнэту. [15:36] <Ales_Kasko_Brest_RL> У нас і сонца могуць забароіць. [15:36] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Забараніць інтэрнэт вельмі цяжка. [15:37] <Таццяна_Барабаншчыкава_Гомель> Давайце вернемся да бел. літаратуры [15:37] <Veronika_Zdanevich_NL_Minsk> давайце [15:37] <Lera-Som_Polotsk> Інфармацыя пра пісьменікаў ёсць у энцыклапедыях. Гэта неабходны мінімум, з якога можна пачынаць [15:38] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> У энцыкляпедыях ёсьць нашыя клясыкі, а інтэрнэт — прастора дынамічная, ён створаны для тых, хто існуе і творыць зараз. [15:39] <Lera-Som_Polotsk> Дык і класікі некаторыя яшчэ, дзякуй богу, вельмі жывыя [15:39] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> літара нэт выдатна, але вы былі вымушаны практычна дайсьці да цэнзуры і менавіта таму, што значная колькасьць тых, хто мае персан. кампут маюць вельмі нізкую культуру. Даволі цікавый праект “Камуікат” на польскім серверы. [15:41] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> цэнзура на літары іншая. Яна зьвязаная з пытаньняыі этыкі. Такая ёсьць і ў інтэрнэце, у кожным з выхаваных людзей. [15:39] <Таццяна_Барабаншчыкава_Гомель> Перыёдыка – таксама прастора дынамічная, чым яны і карыстаюцца паспяхова [15:40] <Діна_Мельічэнка_Гомель> На якія тэмы павінны пісаць сучасныя пісьменікі Беларусі, каб іх чыталі? [15:40] <Katerina_Sidoruk_NL_Minsk> на ўсе - але цікава. [15:40] <Lera-Som_Polotsk> На тыя, якія ім самім баляць. [15:42] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Тэмы пісьменькі абіраюць самі. Мы ім не параім. [15:45] <Діна_Мельічэнка_Гомель> Тэма твора гэта тое, што прыцягвае чытацкую аўдыторыю, гэта аснова. [15:44] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> Пісьменьнік вольны і ніхто ім кіраваць ня ўправе [15:42] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> "Кожны чалавек можа напісаць адну добрую кнігу - кнігу пра ўласнае жыцьцё" - не помню, чые словы. Калі ён захоча, каб гэтая кніга была прачытана іншымі, ён знойдзе шляхі… [15:42] <Діна_Мельічэнка_Гомель> Але ж гэтыя тэмы павінны хваляваць і чытачоў . [15:42] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> Бізяевай.Я не зразумею, хто шкодіць вам ў інтэр. зьмяшчаць класікаў. Таго ж Шамякіна хтосьці зьмясьціў. А Сёмуха і сам малайчына. Але такіх як Сёмуха у нас адінкі. [15:43] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Для таго, каб зьмяшчаць творы ёсьць Knihi.com. У Litara.net іншая канцэпцыя. [15:45] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Чаму нашыя лісьменьікі самі не ідуць у інтэрнэт. Іх трэба туды зацягваць. Можа таму, што за электронныя публікацыі не плацяць грошай? [15:46] <Katerina_Sidoruk_NL_Minsk> таму, таму :) [15:46] <Ales_Kasko_Brest_RL> НЕ ідуць, таму што не ведаюць, як кампутарам карыстацца. (Павел_Азолін) [15:47] <Ales_Kasko_Brest_RL> А ці маюць пісьменікі кампутар, каб навучыцца? [15:47] <Katerina_Sidoruk_NL_Minsk> часцей за ўсё не хочуць ведаць. [15:47] <Hanna> Зноў ты, Аліска, пра грошы! [15:47] <Katerina_Sidoruk_NL_Minsk> калі хочуць даведацца, то і знойдуць шляхі. [15:47] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Па-мойму, усе выказаліся. Тэма вычарпана? [15:47] <Діна_Мельічэнка_Гомель> А можа справа не ў аплаце? Традыцыйны спосаб друкавання больш [15:48] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Да Ганны. Хм, дык, я зараз не зусім Аліска, а мадэратар… пытаньні не толькі мае, ад арганізатараў. [15:48] <Alexander_Solodkov> IATP можа дапамагчы і навучыць карыстацца кампутрам. Звяртайцеся. [15:48] <Lera-Som_Polotsk> Каб размясціць творы ў Інтэрнэце, трэба, каб яны былі — мінімум — набраныя. Так што спачатку трэба самому ўкладаць хай мінімальныя, але сродкі. А шмат у каго іх зусім няма. [15:49] <Maryna_Skorbeeva_NL_Minsk> трэба захацець. Хто захоча - той і сам набярэ [15:49] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> У Беларусі больш пісьменьікаў з кампутарамі, чым пісьменьікаў з асабістымі сайтамі. Чаму так? [15:50] <Veronika_Zdanevich_NL_Minsk> добрае пытанне [15:50] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Набраных твораў таксама больш, чым ёсьць у нашым сеціве. Можа, пісьменьікам нецікавая сёньняшняя інтэрнэт-аудыторыя? [15:50] <Svetlana_Ulanovskaya_NL_Minsk> менавіта так. [15:50] <Ales_Kasko_Brest_RL> Аліса, на гэтае пытанне ўжо ёсць адказ - каб раіць сайты, трэба вучыцца, а на гэта партрэбны час, якога не заўжды досталь (Павел_Азолін) [15:51] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> Бізяевай: Адкуль ты звалілася у нас на пальцах пералічыць хто дазволіў сабе куліць кампутар,а яшчэ меней тых хто можа дазволіць сабе выхад ў інтэрнэт.А паспрабуйце унас на берас-не выйсьці на свой сайт альбо адаслаць пошту сервер як хоча працуе а хоча не прцуе.А канкурыючага фірмы няма [15:52] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Сайты ўжо ёсьць. Не абавязкова кожнаму раіць свой, ды й няправільна, нязручна для чытачоў. Але нешта трэба зраіць, каб закікавіць пісьменьікаў далучацца да той працы, што ўжо зробленая для іх у інтэрнэце, быць больш актыўнымі. Два чалавекі, Бізяева ды Жвір ня могуць зрабіць усё на прыстойным узроўні. [15:52] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Zdanevich! Чаму Veronika, a не Veranika? [15:53] <Діна_Мельічэнка_Гомель> Аліса! Добрае пытанне. Але я думаю, што ў стварэнні асаістых сайтаў пісьменікам патрэбна дапамога. Рэкламуйце магчымасі ІАТР. [15:53] <Maryna_Skorbeeva_NL_Minsk> мяркую, у адсутнасці рэкламы у дадзеным выпадку - галоўная праблема. [15:53] <Таццяна_Барабаншчыкава_Гомель> Згодна з Дзінай [15:54] <Ales_Kasko_Brest_RL> Каліб існаваў партал, на якім была б магчымасць размесціць інфармацыю аб пісьменніках - было б лягчэй. (Азолін) [15:54] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Аліса! Вы хочаце сярод нас знайсьці памочнікаў да Бізяевай ды Жвіра? [15:54] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> У стварэньні свыіх сайтаў бел.лісьменьікі таксама павінны ўдзельнічаць. Ніхто за бясплатна ня будзе яшчэ і бегаць за ніыі, набіраць іхныя творы, сачыць за тым, каб сайт абнаўляўся. [15:55] <Ales_Kasko_Brest_RL> ІМХО пісьменікі павінны пісаць, а не сайты рабіць. (Азолін) [15:56] <Anastasija_Vojtyuchonok_NL_Mins> чаму не? [15:56] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Да Міхася. Не зусім. Я проста хачу даведацца, адкуль пасыўнасьць і абыякавасьць з боку некаторых (большасьці) пісьменькn, калі людзі робяць ініцыатыўныя праекты? [15:56] <Mikhas_Bulavatski_Mahiljou> Пісьменьікі будуць гэта рабіць, калі гэта ім будзе трэба. Пакуль - не. [15:57] <Ales_Kasko_Brest_RL> Анастасія, таму што рабіць сайты на ўзроуні плінтуса могуць і не пісьменіФ, а вось пісать… (Азолін) [15:57] <Alexander_Solodkov> IATP можа правесці курс для пісьменнікаў па стварэнні асабістых сайтау [15:57] <Katerina_Sidoruk_NL_Minsk> Alice_Biziaeva - Абсалютна згодная. пасыўнасць - адна з галоўных праблем нашага грамадства. [16:30] <Zinaida_Dudyuk_Brest_RL> Дудзюк. Адказ Алісе. Пісьменікі не юрысты, ім нават не хочацца адрывацца ад творчасці. Дарэчы. папытайцеся ў юрыстаў, ці ёсць такая прафесія: пісьменнік? Калі вы нідзе не працуеце, вы проста беспрацоўны. [16:23] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Ёсьць прапанова правесьці такую гутарку яшчэ раз, але з удзелам бел.пісьменьікаў, крытыкаў, стваральнікаў літаратурных інтэрнэт праектаў. [16:24] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Гэта першая спроба. Я думаю, што яна была цікавая і карысная ў пэўнай ступені. Дзякуй усім, хто далучыўся да гутаркі. [16:24] <Alexander_Solodkov> IATP згоден дапамагчы. Трэба вызначыць дату. [16:35] <Pavel_Ozolin_Brest_RL> Трэба запрашаць, а не інфармаваць, ІМХО. Калі патребна сапраудная дыскусія, а не дзеля галачкі. [16:35] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Вельыі прыемна, што лісьменьіФ Брэста зараз у таФм цэнтры. Ці была карысная вам гэтая гутарка, Ф засталіся пытаньі, Ф ёсьць Фкавасьць працягнуць размову? [16:36] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Трэба яшчэ прадумаць, як пазначыць статус удзельікn. Трэба, каб было бачна, хто лісьменьік, а хто чытач [16:38] <Nikolay_Pаpekа_Brest_RL> Патрэбны значныя намаганьні тых, хто можа нешта зрабіць для прапаганды беларускай літаратуры. Патрэбны свой Вазары які уславіць мастакоў і пісьменнікаў на ўсе часы [16:40] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Нашая размова падыходіць да завяршэньня. Калі нехта хоча падвесьці нейкія вынікі, зрабіце гэта зараз. Калі засталіся пытаньі, запрашаю на Litara.net. Там вы можаце пакінуць свае ідэі для таго, каб наступная дыскусія была больш зьмястоўная. [16:41] <Діна_Мельічэнка_Гомель> Аліса, шчырае дзякуй за добрае вядзенне чату. Усім моцнага здароўя, поспехаў, вясновага настрою. [16:41] <Pavel_Ozolin_Brest_RL> Брест благодарит всех за интерестный чат. [16:46] <Moderator_Alice_Biziaeva_Minsk> Спадар Саладкоў! Дзякуй вам за гэтую дыскусію, мы абавязкова працягнем гутарку і зробім яе больш падрыхтаванай. Шкада, што пэўная колькасьць людзей былі выключаныя з дыскусіі па тэхічных прычынах. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|