| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Дапамога Для тых, у каго ўзьніклі нейкія пытаньні па працы з сайтам. Рэгістрацыя Каб мець магчымасьць пакідаць свае камэнтары на зьмешчаныя ў нас матэрыялы й удзельнічаць у дыскусіі вам трэба зарэгістравацца (адпаведная спасылка ў правым верхнім кутку сайту). Гэтая нескладаная працэдура зойме ў вас пару хвілін – калі ўзьнікнуць нейкія цяжкасьці – пішыце. Унізе старонкі рэгістрацыі растлумачаныя некаторыя тэрміны, якія вам могуць падацца незразумелымі. Пасьля рэгістрацыі вы атрымаце свой лагін і пароль, якія вам трэба будзе ўвадзіць пры ўваходзе на сайт. Калі ласка, занатуйце іх сабе дзе-небудзь, каб не забыць. Потым вы зможаце зьмяніць свае дадзеныя на старонцы настройкі (верхні правы куток). Там жа вы можаце пазначыць колькасьць навінаў на першай старонцы і колькасьць паведамленьняў на адной старонцы форуму. Уваход Пасьля рэгістрацыі вам трэба ўвайсьці на сайт, для чаго трэба напісаць свае лагін і пароль, якія вы атрымалі на старонцы рэгістрацыі. Існуюць два тыпы ўваходу: Калі вы забудзецеся зрабіць гэта, сайт аўтаматычна зробіць гэта сам праз паўгадзіны, і наступным разам вам трэба будзе ўводзіць свае рэквізыты зноў. Тады працэс уваходу будзе адбывацца аўтаматычна, і вам ня трэба будзе ўводзіць свой лагін/пароль кожны раз як вы заходзіце на наш сайт. Камэнтары Пасьля таго, як вы ўвайшлі на наш сайт, вы можаце пісаць камэнтары на апублікаваныя ў нас матэрыялы. Падпісваць свае паведамленьні ня трэба, яны аўтаматычна падпісваюцца вашым ідэнтыфікатарам, які супадае з вашым лагінам (націснуўшы на яго, можна прачытаць тую інфармацыю, што пакінуў пра сабе той ці іншы ўдзельнік дыскусіі). Калі ж вы жадаеце пакінуць паведамленьне ананімна, тады вы можаце запоўніць поле “псэўдонім”, якім мусіць быць падпісаны ваш камэнтар. Нельга з дапамогай поля "псеўдонім" падпісваць камэнтары імём іншых карыстальнікаў. Калі вы гэта робіце, рэдактар Літары можа раскрыць псеўданім без дадатковага папярэджаньня. Навіны Калі вы сучасны беларускі літаратар або проста жадаеце ўдзельнічаць у фармаваньні агульнай стужкі навінаў - калі ласка, зьвяжыцеся з намі, і мы дамо вам такую магчымасьць. Каб запосьціць навіну на першую старонку, вам трэба націснуць спасылку напісаць у правым верхнім кутку. (Не забудзьцеся, што перад гэтым трэба ўвайсьці на сайт). Вось напэўна й усё. Калі нешта незразумела – пішыце. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|