| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Духахрам «Аляктронная ведамка беларускага пісьменніка» Лявона Вашко вул. Савецкая, 138 Масты 231600 Беларусь т. 2-23-75 email: vashko@mail.ru liavon.virtualave.net Мэта аляктроннае ведамкі "Духахрам" - паўсюджанне ідэяў і поглядаў Лявона Вашка, прапаганда ягонае творчасці. На старонках ведамкі змяшчаецца разнастайная інфармацыя пра творчасць пісьменніка, друкуюцца ягоныя творы, публікуюцца звесткі з жыцця беларускае культуры. Пачытаць шосты нумар ведамкі можна ў садзе беларускага пісьменніка "Духахрам" Пры жаданні ведамку ў zip-архіве можна перанесці з саду на свой носьбіт. Падпіска на аляктронную ведамку "Духахрам" бясплатная. Вашыя прапановы і пажаданні Вы можаце даслаць на адрас Лявона Вашка. Духахрам Выпуск № 6 (2002/2). АЛЕСЬ МАСАРЭНКА Мастацкая творчасць Алеся Масарэнкі мае шмат скраняў: ён стварае выдатную прозу і паэзію, ён вядомы ў Беларусі як таленавіты радахтар, што здолеў адкрыць для Бацькаўшчыны сотні ймёнаў беларускіх творцаў, таксама яго ведаюць як руплівага педагога ў літаратуры. У нумары публікуюцца вершы Алеся Масарэнкі, ягонае апавяданне, а таксама рэцэнзія на ягоную кніжку "Пакуль не завялі кветкі". "ЕЎРАПЕЙСКІЯ ГІСТОРЫІ" - гэта летапіс духовага вычароўвання казачнага кантыненту. У раздзеле рэцэнзуецца першая кніжка Лявона Вашка "Еўрапейскія гісторыі", у невялікіх зацемках падаецца кароткі змест кніжкі, друкуецца сем апавяданняў, што між іншых увайшлі ў выданне. ТВОРАСПАКМЕТНІК У раздзеле пададзеныя анатацыі: кніжкі Ёсіпа Папка "Баскятбольны клуб. Гародня-93". Менск, 1998; газеты "Беларус" № 474 і № 475. Наваёрак, 2002; часопісу "Камунікат" № 19. Варшава, 2002; кніжкі Наталлі Чаклінай-Гарбачовай "Зямная Пярліна". Менск, 2001; кніжкі Пятра Барысюка "Пошук ісціны працягваецца". Менск, 2000; кніжкі Таццяны Барысюк "Аўтапартрэт". Менск, 2002; газеты "Мастоўскі веснік" № 85. Масты, 2002; кніжкі Лявона Юрэвіча "Літаратурны рух на аміграцыі". Менск, 2002. ДЗЕЯЧАС МЕНСКІ ГОСЦЬ З дваццаць першага па дваццаць чацвертага жніўня 2002 году на мастоўскай сядзібе Лявона Вашка гасцяваў Алесь Масарэнка…. ВІТАННЕ ССЫЛЬНЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ Першага верасня 2002 году Лявон Вашко пабраў удзел у вітанні журналістаў з Гародні Паўла Мажэйкі й Міколы Маркевіча, з якіх антыбеларускія ўлады ўчынілі судовую расправу… |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|