Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
У гасьцях у козкі
Марыя Мартысевіч, 10 лiстапада 2005

Інтэрвію з “каралевіхай” віртуальнай трэш-літаратуры baba_bronia.

“Мааааць!” – саскокваючы з папуткі, я абедзьвюмя нагамі ўляпалася ў каровіну ляпёшку – па самыя калашыны. Рэдакцыя ня ведала, што маё падарожжа сюды ўляціць ім у пакупку мне новых кедаў. Так-сяк адшкрэбаўшы гной з абутку, я пацеляпалася па галоўнай вуліцы в. Рэчыца С***кага раёну.

…Натужлівае рыпеньне нязмазаных весьнічак – і я патрапляю на затравелы падворак, на які, падаваецца, ніколі не ступала нага чалавека. На ім скубе траву нейкая зьдзічэлая каза нэўратычнага выгляду. Пракаветны дамок таксама выглядае нежылым. “Адно з двух, - думаю я, - тут жыве альбо зьнямоглая пэнсыянэрка, альбо зацяты інтэрнэтаман”. Але першую вэрсію прыйшлося адкінуць, бо ў тую ж хвілю невядомая сіла заціснула мяне ў абдоймы і зь енкамі “унучачка Эвачка прыехала!” пачала кружыць па ганку. Забягаючы наперад, хочацца сказаць, што зрок – гэта адзінае слабое месца бабы Броні.

– Дзень добры ў хату, - кажу я, ледзьве вырваўшыся, - я да вас па інтэрвію прыехала. З часопісу “Студэнцкая думка”.

– Вой як файно! Зусім нядаўна (гаду можа ў 84-м) да мяне прыяжджалі карыспандэнтыя з амаль такога ж часопісу. Толькі з назвай такой непрылічнай. Амаль “Плэйбой”… А!“Юны натураліст” зваўса… Бралі інтарв’ю пра тое, як мы з маім Доцікам у вайну вывелі навюткую прагрэсіўную пароду лася…
Нязмушана гамонячы, мы праходзім у хату. Ваў – я ўсё так сабе і ўяўляла: на буфэце – гадзіньнік у стылі позьняга ар-дэко, побач у рамачцы антыкварна красуецца партрэт “Доціка” – сэксапільнага афіцэра ў нейкай зусім не савецкай форме, на стале пад абразамі – наварочаны лэптоп, падарунак “унучачкі Эвачкі”, на маніторы шпалеры з героямі мульціку “Саўт Парк”… Крыху выйшаўшы са стану афіге, ізноў настройваюся на хвалю гаспадыні:

– …Пагражалі нат домам церпімасьці… цьху, прыстарэлых, але я ім нічога не сказала і нат чаю не дала. Дарэчы, чаю хочаш?

– Дзе тут у вас кеды памыць можна?

– Авой. А ціж тваю раз… А дзе гэто ты ўлезла? У нас ва ўвёске апошнюю карову яшчэ немцы зьелі… Козка столькі не наваляе. Ладна, пакажу дзе сажалка, як сьцямнее. А то людзі убачаць – будуць сьмяяцца. Не павераць што з гораду прыйехала…
Пачуваючыся пасьля пачутага адначасова пацыентам “Навінак” і апошняю калгасьніцаю, спрабую раскінуць сталічныя панты:

– Бабуля, ці чыталі Вы CD і што думаеце пра наш часопіс?

– Так, чытала! Асабліво апошні нумар. Вельмі, вельмі цікавы й прыгожы! Бо там была мая фотакартачка і пра мяне напісано было шмат. Шкада толькі, што шрыўт такі дробны. Чамусьці вы плюеця на пажылых людзей са слабым зрокам, якія хочуць чытаць ваш часопіс. І добра было б, каб паболей было матэрыалаў пра кулінарыю, хатнюю жывёлу і ляндшафтны дызайн. І паболей фотакартачак голых хлопчыкаў і дзевачак.

– Дарэчы, пра хлопчыкаў. Ходзяць чуткі, што на фінале літартурнага конкурсу ў Менску вас прадстаўляў нейкі малады хлопец…

– Памыляесса. Гэто фіналісты конкурсу прадстаўлялі, што гэты малады хлопец – я. Я як пра конкурс даведаласа – адразу склала страшны план, каб там перамагчы… Гэто ж друкаваць ня будуць, так? Дык. Гэтыя з ПЭН-цэнтру, яны такія даверлівыя! Паверылі, што дзяучынка.. цьфу, хлапец, які і па-нашаму гаварыт па бумажке, можа быць Бабай Броняй. Ягорку мне дапамагла знайсці мая ўнучка Эва. Праз дошку знаёмстваў. Па ўзросту Андруша добра падышоў.

– Андруша? Вы ж сказалі Ягорка.

– Ну так, Эвачка гэтаму Сірожу сказала, што ня пойдзе да яго на спатканьне, аж пакуль ён мне не дапаможа і ня сходзіць на гэтыя вячоркі. А я ў гэты час бульбу садзіла. І каза у мяне акацяніласа. Во, іх цяпер у мяне дзьве. Малако ня ведаю куды дзяваць.

– А яго хіба можна піць? – дэманструю я поўнае няведаньне аграрна-прамысловага комплексу.

– Гэто, што ў пляшчцы? Гэто не! Гэто не малако. Гэтым я манітор праціраю. Малако там, кала дзьвярэй ува агарод. Пі за здароўе! Я казе вымя прамываю, як даіць. Яно чыстае і казлом не сьмярдзіць.
Тут у нашай размове ўзьнікла адносна няёмкая паўза. Я, зь ветлівасьці выправіўшыся па малако, зачапілася за нейкую хярню, і перакуліла бідон… Зрэшты, мая мара зьдзейсьнілася – кеды я, можна лічыць, памыла… Падымаючыся з падлогі, тэрмінова пераводжу гутарку на высокае:

– Спадарыня Браніслава, што найбольш натхняе Вас на творы? Сусьветныя падзеі альбо згадкі мінулага?

– Вядома ж, “Паследнія ізьвесьція” мяне натхняюць значна больш, чым праграма “Падарожжы дэлетанта”. Навогул, я іду ў нагу с праграмай “Урэмя”.
Дарэчы, трымаецца старая так, нібы да яе штодня журналісты прыяжджаюць. Зрэшты, мо яно так і ёсьць: вунь колькі кантактаў міргае на ўключанай у наўтбуку асьцы…

- Якія вашыя творчыя пляны? Якія пачатыя файлы зараз вісяць на працоўным стале вашага лэп-топу?

- Я пішу раман. Спачатку ён быў жаночы, цяпер – навукова-фантастычны. Баюса, у канцы атрымаецца эпічны дэтэкціў. Ужо напісала амаль палову – 7 старонак. Скончыць ніяк не магу, бо кожны дзень страчу ананімкі на маю суседку Тэклу. Мы зь ёй палаіліса. Зараз я многа пішу ў Літву. Мая мэта – каб яны зрабілі магільнік ядзерных атходаў на Тэкліным гародзе. Няхай ведае, як падпільваць карані маёй сьліве. А я ей яшчэ давала насеньне высакарослых таматаў!

- Калі мы ўжо загаварылі пра жаночую прозу… Апішыце, калі ласка, мужчыну Вашай мары.

- Калі каротка, гэто – Якаў Науменка***. Хачу паехаць да яго на канцэрт. І яшчэ мне падабаецца той актор, які грае голоўныя ролі мужчынаў ува ўсіх індзійскіх фільмах.

- На Эўрабачаньні ўсіх адназначна парвала пажылая кабета, якая выступала за малдоўскі гурт Zdob si Zdub. Зь кім зь беларускіх выканаўцаў пагадзіліся б выступіць Вы?

- Група “Сярэбраная свадзьба”. Яны пяюць простыя душэўныя песьні для людзей на зразумелай для іх мове. Ім бы я падаравала… палац праўсаюзаў, как магла…
Тут баба Броня, урубіўшы MP3ку зь нейкім псэўдафальклёрным шансонам (відаць, таго самага Я. Навуменку) папрасіла прабачэньня. Маўляў, тэрмінова трэба зрабіць допіс у ЖЖ. Ветліва пачакаўшы паўгадзіны і дапіўшы рэшткі казінага малака зь бідону, я вырашыла разьвітацца са старушэнцыяй.

- А дзе тут у вас старшыня калгасу жыве? Мне б камандзіроўку адзначыць…

- Дай я табе адзначу. Старшыня як апошнім разам за самагонкай да мяне прыходзіў, та пячатку сваю забыўса. Давай, шлёпну куды трэ.

Не бабка, а скарб! Каб адзьдзячыць за плойму атрыманага пазытыву ад гутаркі, ветліва пытаюся:

- Можа, што ўнучачцы Эвачцы ў Менск перадаць?

- Той куль, аб які ты пабіла каленку, як па малако ішла, і перадасі. Там казіны тваражок. І папрасі каб прывезла мне новы катрыж у прынтар. А то я запарыласа залу з печкі ў стары пхаць…
Вось так на ўласныя вочы я пераканалася што баба Броня – гэта не выдумка сталічных нацыянальна сьвядомых праграмэраў. А з “унучачкай Эвачкай” мы потым перасякліся ў Менску. Яна аказалася энэргічнаю бізнэс-вумай, якая вызнае культ дыеты на казіным тварагу і носіцца зь ідэяю беларускага выданьня Cosmopolitain. Што ні кажы, а гены пальцам не замажаш…

Упершыню апублікавана ў часопісе “Студэнцкая думка”: CD #6-2005

чытаць 4 камэнтары, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media