Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Штурханьне ўбок
Аляксей Бацюкоў, 18 лiпеня 2002

Непрафэсійныя нататкі на тле аднаго анэкдоту

Быў такі стары сумны жарт.
Сустракаюцца двое, першы пытае:
– Ну, чым ты цяпер займаешся?
– Штурхаю навуку ўбок.
– Як гэта?
– Ды так, назад штурхаць начальства не дазваляе, наперед розуму не хапае, вось я і штурхаю яе ўбок.

Паблукаўшы колькі па Сеціве, па літаратурных рубрыках незалежніцкіх выданьняў, я склаў сабе ўражаньне, што калі ў гэтым анэкдоце замест слова “навука” паставіць “літаратура”, замест “начальства – “чытач”, то мы б мелі вельмі актуальны анэкдот, блізкі па духу інтэнцыям процьмы сучасных крытыкаў беларускай літаратуры.


Я сам лічу сябе ў пэўным сэнсе літаратарам, і таму хацеў бы прысьвяціць гэты артыкул непрафэсійным рэфлексіям на тэму сучаснае беларускае літаратурнае крытыкі. Па-першае, каб зьнішчыць ненармальнае нераўнапраўе літаратара і крытыка, па-другое таму, што мастацтва крытыкі – гэта ня меншае мастацтва, чым літаратура, і яно таксама мусіць крытыкавацца.

На сёньняшні дзень асабіста мне падаюцца даволі характэрнымі некалькі пазыцыяў асэнсаваньня сучаснае беларускае культурнае сытуацыі: гэта найперш падыход Валянціна Акудовіча (“Уводзіны ў Новую літаратурную сытуацыю. Лекцыі да Беларускага Калегіюму”*), Юрася Барысевіча (“Цела і тэкст”**). Гэтыя, без іроніі, шаноўныя людзі напісалі прыгожыя, нават захапляльныя кнігі і артыкулы пра сучасны беларускі авангард, стварыўшы гэтымі сваімі кнігамі і артыкуламі ці ня самыя яркія авангардныя творы. Асабіста я не знаходзіў у літаратараў, дасьледаваных імі, тых глыбокіх сэнсаў і тых повязяў з самымі сучаснымі сусьветнымі мастацкімі плынямі, якія былі раскрытыя і паказаныя сп.сп. В.Акудовічам і Ю.Барысевічам, але гэта мой недахоп. Безумоўна, вельмі важна знаходзіць у роднай літаратуры нешта актуальнае для сусьветнай літаратуры, нешта зь меткай “постмадэрн”. Але чаму б сьпярша ня вызначыць, што такое сусьветная літаратура, сусьветная культура наагул – тут мне не дае спакою вельмі цікавая думка сп.А. Шыршова – сусьветная культура ствараецца не “па-над культурамі”, а “паміж культурамі”***. І так бы мовіць, ці ня час пакінуць адносіны да сваёй літаратуры як да літаратуры, што мусіць кіравацца на нешта і знаходзіць імёны для ўласных фэномэнаў у нейкай абстрактнай сусьветнай культурнай прасторы. Далей – сп. Акудовіч вельмі прыстойна тлумачыць чытачу, што такое постмадэрн ("Уводзіны…" //Фрагмэнты, 2000, №3-4, с. 222-226), аднак, калі першыя ж старонкі пераконваюць чытача, што постмадэрн – гэта сытуацыя (с. 223), што гэта сытуацыя, якая ўзьнікла на тле разьвязваньня ўнівэрсальных “вузлоў” і адсутнасьці нейкага стрыжня, у мастацтве, напрыклад, то зьвяртаючыся да аналізу постмадэрну на Беларусі, аўтар супярэчыць сам сабе, бо пачынае шукаць нейкія праявы постмадэрну ў беларускае культуры, ствараючы тым самым з постмадэрну нейкі стрыжань, пэўны “вузел”, да якога падыходзяць/не падыходзяць тыя ці іншыя творы (“Што да “літаратуры”, то эстэтыка постмадэрна спачатку “выгукнулася” праз тэксты рок-кампазыцый; праўда, па-за “тэхнічнымі” прыёмам гэтыя тэксты наўрад ці можна лічыць постмадэрновымі…” с. 226-227; “Але, бадай, толькі Ігар Сідарук … дэманстраваў тады сваю натуральную прыналежнасьць да дыскурсу постмадэрну” с. 227). Такі падыход, на маю думку, навязвае нейкі міт пра постмадэрн як нешта акрэсьленае і моднае, і што ўжо тым-гэтым ужываецца напоўніцу альбо часткова. А постмадэрн жа, як заўважае сам сп. Акудовіч, ня мае вызначанай канцэпцыі, межаў. Усё, што творыцца ў эпоху постмадэрну – постмадэрновае, нават калі адначасова яно вонкава адпавядае і канонам традыцыйнае літаратуры. Разам з тым асаблівасьць постмадэрновага тэксту – гэта спалучэньне арыентаванасьці на масавага спажыўца на першым узроўні, лёгкім для ўспрыняцьця чытача, са складанымі сымбалямі і “кодамі” на другім узроўні, дабрацца да якога чытач можа толькі зьдзейсьніўшы пэўныя інтэлектуальныя намаганьні. Вышукі постмадэрновае мовы ў творах бум-бам-літаўскіх аўтараў асабіста мне, прабачце, падаліся прыцягнутымі за вушы, я не знайшоў менавіта першага – простае, арыентаванае на масавага чытача формы твору. Іхная творчасьць якраз найбольш падыходзіць пад азначэньне “мадэрн” і “авангард” у тым яшчэ сэнсе пачатку мінулага стагодзьдзя, калі літаратура імкнулася вызваліцца ад звыклых формаў і ці не ад уласнага цела. Праўда, што да сп. Вішнёва, то да яго складана ўжываць і тэрмін “авангард”. Больш дарэчна, хутчэй, “ар’ергард”, бо гэты чалавек, здаецца больш захоплены моўнымі практыкамі а?ля Хлебнікаў і (крышачку) Хармс, чым нечым актуальным (я тут маю на ўвазе, што такія названыя В.Акудовічам постмадэрнісцкімі суполкі, як Бум-Бам-Літ, “Вулей” ствараліся і дзейнічалі ў той беларускай культурнай сытуацыі, калі адбываўся толькі-толькі адыход ад “эры логацэнтрычных унівэрсаліяў”. Такая культурная сытуацыя суадносная хутчэй з эпохай эўрапейскага мадэрну пачатку ХХ стагодзьдзя, чым зь сёньняшнім эўрапейскім постмадэрнам). Безумоўна, актуальна і надзвычай неабходна назваць неяк пэўна сучасную літаратурную сытуацыю ў Беларусі, але гэта ўсё ж яшчэ плён тытанічнае працы.
Наступны падыход, які ня даў мне спакою – падыход сп. Жукоўскага, аўтара шэрагу артыкулаў, надрукаваных у “Нашай Ніве” цягам гэтага году. Гэты падыход, зрэшты, вельмі нагадвае правакацыю, і калі так, то ўдалую правакацыю, бо ў рэдакцыю “НН” не замарудзілі адправіцца гнеўныя лісты, а ў Сеціве да сёньня абмяркоўваюць, ці мае рацыю крытык. Коратка сутнасьць інтэнцый сп. Жукоўскага можна зьвесьці да меркаваньня, што сучасная беларуская літаратура ня мае цікавых твораў, а ўсе яе значныя здабыткі – плён літаратараў старэйшага пакаленьня.

Зрэшты, сам падыход дастаткова зручны – я лічу, што ў суч. бел. літ. генія няма, народнага пісьменьніка няма (дарэчы, як у сёньняшняе сытуацыі ён бы мог зьявіцца?), якасных камэрцыйных твораў няма, а вы мне дакажыце адваротнае. Такому чалавеку мне б захацелася задаваць розныя пытаньні: а што Вы чыталі? І ці асэнсоўвалі свае ўласныя густы, можа й ня трэба, каб у нас было нешта, што Вы назавеце геніяльным творам? Безумоўна, як у любой іншай, у беларускай літаратуры ня можа ня быць шчыра слабых твораў, таму каб знайсьці нешта высокаякаснае сярод імпрэсій другога гатунку, чытачу трэба рабіць некаторае натуральнае намаганьне. Таму наступнае пытаньне – ці ўпэўнены сп. Жукоўскі, што хоць якое намаганьне ён зьдзяйсьняў? Альбо, можа, мела месца стаўленьне да літаратуры разьняволенага чытача-спажыўца, калі чалавек хоча проста раскрыць часопіс і проста прачытаць нешта цікавае, каб проста расслабіцца? Але разьняволены чытач-спажывец, які чытае дзеля забавы, бывае хутчэй якраз непатрабавальны й задавальняецца лёгкай літаратурай. Такім чынам, крытыка сп. Жукоўскага накіраваная не да сёньняшніх незалежніцкіх літаратараў, а хутчэй да сп. А.Усені (рэдактар “Частного Детектива”, аўтар белмоўных дэтэктыўных аповедаў), да А. Кажадуба, да А.Казлова, А.Федарэнкі. Яны пісалі і збольшага пішуць забаўляльную літаратуру, а ўжо што яе не раскручваюць – чыя праблема. Альбо няхай бы сп. Жукоўскі крытыкаваў таго ж Вішнёва, што ён не перакладае і не выпускае свой прыгодніцка-фантастычны раман “Прогулка среди звёзд”, дзе Злучанымі Штатамі кіруе расейскі манарх Петр ХХХ-ты, здаецца, а нармальныя рускія героі змагаюцца з дыктатурай.****

Безумоўна, літаратурная і калялітаратурная крытыка сягае і за межы стану сучаснае беларускае літаратуры і яе жыцьцяздольнасьці і кранае іншы аспэкт – яе месца ў сьвеце і пажаданыя арыентыры. Тут узгадваецца даволі характэрная дыскусія ў Сеціве, у Гасьцёўні “Беларускае палічкі” паміж Алесем Аркушам і Лявонам Юрэвічам (LY) і іншымі. Расклад у той дастаткова доўгай размове вызначыўся адразу – LY лічыць, што беларускія літаратары мусяць арыентавацца на беларускі кніжны рынак і ня надта непакоіцца пра прызнаньне ў Эўропе. А.Аркуш лічыць іначай: што беларускі літаратар мусіць арыентавацца на заходнеэўрапейскія літаратурныя густы і плыні і што прызнаньне і вядомасьць пэўнага беларускага літаратара на Захадзе сталася б ці не паратункам для нашае літаратуры. Як мне падалося, лейтматыў Аркушавых інтэнцый – гэта жаданьне літаратара мець магчымасьць супастаўляць сябе, сваю літаратуру зь не-сабой, не-сваім, а, найперш, з эўрапейскім. Апошняя думка, калі я яе верна выказаў, цалкам станоўчая – сапраўды ж знаходзіш сябе напоўніцу ў іншым, у тым, як цябе ўспрымае іншы. Але і LY мае рацыю –адрывацца ад уласнае ўнікальнасьці на карысьць заходняе моды недарэчна і небясьпечна, бо тады нацыянальная культура зусім ужо стане губляць уласныя межы і, страціўшы нацыянальную адметнасьць, экзотыку і загадку, перастане цікавіць гэтага іншага. Калі неяк падсумоўваць, то я думаю, што ўласнае стаўленьне да азначанае праблемы мусіць быць кампрамісным – неабходна прызнаць самае натуральнае, то бок што патрэбнае роўна і тое, і тое, і ўнікальнасьць, якая б акрэсьлівала межы нацыянальнае культуры, і дыялёг. Нажаль, пакуль што нацыянальная адметнасьць вызначаецца выключна выбарам роднай мовы для напісаньня твору, а для дыялёгу патрэбна сама меней двое, так што мусім чакаць, калі “размаўляць” з намі хто захоча.

Вяртаючыся да таго, з чаго я пачынаў, мушу зазначыць, што сучасная беларуская незалежніцкая літаратурная крытыка пакуль што ня хворая ані на ўнівэрсалізм, ані на ўсеахопнасьць, але затое ў ёй пануе такі самы разброд, што і ў самой літаратуры, і гэта добра.

* Фрагмэнты, №№ 7, 8, 9.
** Барысевіч Ю. Цела і тэкст. Мн., БГАКЦ, 1998.
*** Ширшов И.Е. Концептуальная модель курса культурологии // Культурология: проблемы преподавания: Науч.-метод. сб. Вып. 1: Культурология в вузе: из опыта становления / Редкол.: Г.Я. Миненкова (отв. Ред.) и др. – Мн.: РИВШГО, 1995.
**** Вишнёв Д. Прогулка среди звёзд. Мн., 1993г.


чытаць 116 камэнтараў, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media