Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Пасьля Атлянтыды
Ігар Бабкоў, 7 жнiўня 2002

У гэтым невялічкім тэксьце мы зусім не зьбіраемся прыгадваць праўду, — праўду, якая апошнія дзьве тысячы год дэкляруе сябе як адпаведнасьць словаў і рэчаў. Рэчы (сьвет) мяняюцца, а словы застаюцца. Замест гэтага паспрабуем дазволіць словам пабыць на самоце, творачы — у працэсе прамаўленьня – самадастатковую утопію, якая, магчыма, калісьці станецца гістарычнай онталёгіяй нас саміх.

Сапраўды, што ўсё ж такі адбывалася ў часе, які мы памятаем, які калісьці выяўляўся як нашая сучаснасьць, часе, які прамаўляе нашымі вуснамі нават цяпер, калі мы маўчым? Пісаць пра «прамоўленае ў часе» – гэта значыць шукаць прастору, дзе гэтае прамоўленае адгукалася, часткай якой яно сябе знаходзіла. Гэтая прастора відавочна не прастора літаратуры як прадмета літаратуразнаўства. Сама літаратура, магчыма, ўсяго толькі спроба разыграць сярод словаў некаторыя істотныя (але не унівэрсальныя) гіпотэзы пра нашае жыцьцё, зафіксаваць ягоныя плынныя канфігурацыі…

Каралеўства Беларусь

Будзем называць Каралеўствам Беларусь тую нетрывала-часавую канфігурацыю, якая раптам выявілася на паверхні ў сярэдзіне 80-х. і якая зноў апусьцілася ў цёмныя глыбіні (сну? быцьця?) напрыканцы дваццатага стагодзьдзя. Было б памылкай трактаваць гэтую канфігурацыю як субкультуру, як сыстэму знакаў, як пэўны стыль альбо пэўную нарматыўнасьць. Онталягічны статус Каралеўства Беларусь да канца не праясьнены нават для ягоных жыхароў (?!): да яго немагчыма далучыцца, у яго немагчыма ўвайсьці, яго немагчыма назваць. Можна было толькі стацца часткай гэтай канфігурацыі, якая мяняецца разам з намі.

Гістарычнай лякунай была прастора часовага бязуладзьдзя, паўза між цывілізацыйнымі войнамі, у якой знайшла сябе нашая родная старонка падчас распаду Імпэрыі. Знакі ўжо не падлягалі мабілізацыі. Больш за тое, знакі не былі нікому патрэбныя. Засталіся аголеныя сэнсы.

З гэтае непатрэбнасьці і паўстала прастора ціхага прамаўленьня сьвету, такога ціхага, што яно нават было пачутае (кім?!).

Некаторыя асацыяцыі/кантрасты з двума істотнымі утопіямі: Гесэвай Касталіяй і Беларускім Адраджэньнем непазьбежныя. Ад Касталіі Каралеўства Беларусь адрозьніваецца сваёй метафізычнай няпэўнасьцю, яно абнаружвае сябе заўсёды й непазьбежна па-за ці па-над покрывам рэчаў, без аніякага алібі. Ад Беларускага Адраджэньня Каралеўства Беларусь адрозьніваецца «як неба ад зямлі». Беларускае адраджэньне хоча кантраляваць «нацыянальную сьвядомасьць».

Нацыянальная сьвядомасьць сёньня – гэта хімэра, дзеля адасобленага існаваньня якой вынайдзены магутныя тэхнічныя сродкі. У часы «позьнесармацкай цывілізацыі» сьвядомасьць народа складалася з разавых фрагмэнтарных штуршкоў асобных «абуджальнікаў». Сёньня – гэта машына па вытворчасьці сымулякраў, маркер, альбо маркіроўка спрадукаваных знакаў, для якой патрэбныя не абуджальнікі і не крытыкі, — ня творцы – а прадуцэнты, вытворцы і мэнэджэры, а таксама ціхія самазадаволеныя ідыёты-спажыўцы. Задача «нацыянальнага» сёньня – утрымаць еднасьць спажываньня знакаў, а таксама ўтрымацца ў няспыннай вайне адных сыстэмаў знакаў супроць іншых.

Каралеўства Беларусь у выніку пэўнага энэргетычнага перанасычэньня прасторы раптоўна матэрыялізавалася з сваёй маўклівай посткаляніяльнай рэальнасьці руінаў у а-рэальнасьць тэкстаў.

Сярод гэтых тэкстаў Каралеўства знайшло некалькі мэтафараў, якія апынуліся істотнымі: «старая хата» Алега Мінкіна хіба самая сярод іх заўважная. Беларускі праект вызваленьня, зь ягонай энэргетыкай сацыяльнага і культурнага аптымізму, атрымаў, у выніку дапасаваньня гэтай мэтафары, мэтафізычнае «кароткае замыканьне». Куды б мы не выпраўляліся ў пошуках свабоды, нам наканавана заўсёды прачынацца ў «старой хаце» (Багушэвіча?), якая можа быць убачаная як «стары катух», а можа (у выніку пэўнага містычнага прасьвятленьня) як Каралеўства.

У “старым катуху” напачатку дзевяностых паўстае беларуская метафізычная паэзыя. Што гэта такое, пакінем без яснага адказу. Сам Мінкін апісвае гэтую падзею такім чынам: “Я варушу губамі, як быццам завадны / Але зь іх не зьлятае ніводны гук зямны”. Альбо: “Пустэльня навокал, хоць справа/ І зьлева – паўсюль барацьба./ І ў тлуме ўсіх ісьцін яскрава/ Адно толькі сьвеціць – журба:/ Якія б ня бухалі маршы,/ І што б не ўслаўлялі ўзахлёб,/ Яна ацалее і ляжа/ Пасьмертнаю маскай на лоб”.

У выніку «сьвет цэлы», у які так імкнуліся вырвацца героі Купалы, раптам напоўніцу супадае з мовай і абнаружвае сябе як трансцэндэнтальную ілюзыю, фантом, у катакомбах якога і хаваецца Каралеўства Беларусь.

На паверхні ж застаюцца партызаны і мэнэджэры.

партызаны і мэнэджэры

Прастора беларускага мастацтва згарнулася. Усе ранейшыя апазыцыі, якія дазвалялі ёй існаваць, структуравалі яе, стваралі паверхню і глыбіню, разьмяшчалі знакі ў іхных кантэкстах… гэтых апазыцыяў больш няма. Зьніклі авангардысты і клясыкі, пэйзажысты і марыністы, стваральнікі вясковых эпапэяў і урбаністычных драмаў … Засталіся партызаны і мэнэджэры.

Першым абрынулася колішняе супрацьстаяньне афіцыёзнага й андэграўнднага тыпаў прасторы. Афіцыёз альбо мастацтва паверхні, зь яго дазволеным каталёгам вобразаў і стыляў патрабаваў андэграўнда як уяўнай альбо рэальнай глыбіні, як свайго Іншага. Андэграўнд перастаў структураваць прастору мастацтва ў выніку ягонага выхаду на паверхню і інкарпарацыю ў спажывецка-інфармацыйную прастору. Этыка андэграўнда, — магутнае антыкаляніяльнае памкненьне супрацьпаставіць якой-колечы норме індывідуальны міт творцы сутыкнулася з сытуацыяй, калі міт творцы стаўся гэтка й жа самай «прадукаванай» і «сымуляванай» рэальнасьцю, як і ўсё астатняе.

Апазыцыі клясычнага і авангарднага часу больш няма. Немагчымасьць авангарду ня толькі у тым, як гэта лічыў Баўман, што ідэя авангарду вычарпала сябе з прыходам постмадэрнасьці, — а яшчэ і ў тым, што нашая будучыня (авангард) кантралюецца сёньня зусім не мастацтвам.
Больш за тое: у будучыню мастацтва больш не пускаюць.

Колішняе супрацьстаяньне унівэрсальнай мовы мастацтва і «лакальнага» зьместу анічога не значыць у эпоху постунівэрсальнай беззьмястоўнасьці.

Мова нас падманвае.
Прастора напоўніцу запоўненая рэчамі спажываньня.
Час нам застаўся толькі «мінулы».

Нашая сучаснасьць – чужое мінулае. Нашая будучыня – чужая сучаснасьць.
Імкненьне дагнаць свой час стварыла гэнэрацыю «мэнэджэраў». Жаданьне застацца ў сваёй прасторы стварыла тып «партызана».

Мэнэджэр улучаецца ў самыя разнастайныя сыстэмы спажываньня. Ён стварае на сябе попыт. Ён прадае ўсё: уласную біяграфію, якую распрацоўвае гэтак жа прафэсыйна, як Хэд энд Шолдэрс формулы сваіх шампуняў, рэалізаваныя й нерэалізаваныя творы, аўтарскія задумы й канцэпцыі, стыль жыцьця.
Мэнэджэр бачны і відавочны. Як сансара.

Партызан вонкава нябачны. Пра яго ніхто ніколі анічога дакладна ня ведае. Ён дасканала карыстаецца мімікрыяй, (посткаляніяльнай стратэгіяй аўтарства Homi Bhabha), — што дазваляе яму адаптавацца ня толькі да традыцыйнага вясковага ляндшафту, існаваць у густых бэтонных пушчах беларускай мадэрнасьці, але й выжываць у прасторы сучаснай спажывецкай постмадэрнасьці.
Ягоная стратэгічная задача: непакой, несупадзеньне з наяўнасьцю.

……..

Ня кожнае грамадзтва можа сабе дазволіць мець прастору мастацтва. Бо, як мы памятаем, мастацтва нам патрэбнае, каб не памерці ад праўды. Сёньня тое грамадзтва, якое выключанае з працэсу вытворчасьці веды, г.зн. якое не шукае, не стварае, не вытворвае й не прадае праўду, — не рызыкуе ад яе памерці. Бо яно ўжо мёртвае, у мінулым часе. Яго няма.

катакомбы

«Тое, чаго няма, кранае мяне сваёй далікатнай адсутнасьцю» (Адам Клакоцкі).

чытаць 5 камэнтараў, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media