• лiтaрa.net | выданьнi |
ARCHE

Літаратурна-мастацкі часопіс
Заснавальнік часопісу Андрэй Дынько
email: arche@arche.org.by [arche@arche.org.by]
Тэл. (017) 257-48-69
arche.home.by [http://arche.home.by] (для карыстальнікаў у Беларусі)
archeweb.hypermart.net [http://archeweb.hypermart.net] (для карыстальнікаў за мяжой)


Выдаецца з 1998 годзе ў Менску. Слоган: "Першы часопіс XXI стагодзьдзя" – ня проста PR-ход, гэта праўда, якая даецца стваральнікам часопісу цяжкімі намаганьнямі ва ўмовах крызысу культурна-літаратурных выданьняў Беларусі. Большасьць зь іх перажывае цяжкія часы, што адлюстроўваецца на пэрыядычнасьці выхаду і якасьці матэрыялаў.

Тэматыка ARCHE адпавядае авангардным настроям беларускага грамадзтва. Часопіс прадказвае і адзначае галоўныя тэндэнцыі беларускай культуры.

Тэмы папярэдніх нумароў: Парнаграфія, Постмадэрнізм, Вялікая Айчынная вайна, Кабеты, Паталёгіі грамадзтва, Панславізм: думка і злачынствы, Габрэйскі нумар, Адам Глёбус, Слоўнік Свабоды, Мэдыцына, Нацыяналізм.

Сапраўдным гонарам рэдакцыі ёсьць Украінскі нумар ARCHE, які доўга рыхтаваўся, але атрымаўся аб’ёмам больш за паўтысячы старонак. Вельмі цікавая чытанка для беларусаў, украінская культура якім зразумелая і роднасная. У гэтым нумары пададзены гуманістычны й рознакаляровы вобраз сучаснай Украіны. Прадстаўленыя творы самых прагрэсіўных украінскіх творцаў: перакладзеная Андрэям Хадановічам "Маскавіяда" Юрыя Андруховіча, "Палявыя дасьледаваньні ўкраінскага сэксу" Аксаны Забужко ды інш.


© лiтaрa.net, пры перадруку не забудзьцеся паставiць на нас спасылку