Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Скарыны ня будзе, ARCHE застаецца
Аліса Бізяева, 19 лiпеня 2002

Зьмяняецца канцэпцыя часопісаў ARCHE. ARCHE-Скарына, які зьмяшчаў аналітыку, крытычныя агляды, эсэі і рэцэнзіі, больш выходзіць ня будзе.

Гэта значыць, што больш ня будзе тоўстых і тонкіх нумароў ARCHE. Раз на два месяцы цяпер чытачы пабачаць толькі адзін, на 170-200 старонках, і гэты часопіс будзе адрозьнівацца ад ранейшага.

Зьмены выкліканыя тымі падзеямі, што адбываюцца на рынку літаратурна-публіцыстычных выданьняў Беларусі. Закрыцьцё “Крыніцы”, стварэньне голдынгу літаратурна-мастацкіх часопісаў пазбавіла шмат якіх пісьменьнікаў месца для публікацыі сваіх твораў. Валерка Булгакаў – галоўны рэдактар ARCHE – распавёў пра новае ў тэматычным фармаце выданьняў.

— Сёлета ARCHE выйдзе шэсьць разоў. Рэальна апошнія нумары могуць выйсьці пры канцы гэтага году – пачатку наступнага. Мы будзем адмаўляцца ад тэматычных нумароў, але сёлета выйдзе дзіцячы нумар ARCHE, які мы ўжо падрыхтавалі. Справа ў тым, што рыхтуючы тэматычныя нумары, мы падпарадкуемся пэўнай спакусе: ёсьць такія арганізацыі, якія могуць матэрыяльна падтрымаць тэматычны нумар часопісу. І мы мусім рэагаваць на такія магчымасьці.

–- Ці можна спадзявацца, што ARCHE будзе выходзіць рэгулярна, напрыклад раз на месяц?

–- Гэта найбальнейшая праблема. Папросту мы ўсе залежныя ад бягучай культурнай, нават міжнароднай, кан’юнктуры, ад нейкіх фактараў, якія ўплываюць на нашую работу і якія мы нават не адчуваем. А па-другое, у адрозьненьні ад газэты, тыднёвіка, часопіс не разглядаецца як інфармацыйнае выданьне. Правільна, што калі стаць дагары нагамі, магчыма, удалося б прабіць штомесячны выпуск. Але гэта вымагае калясальнае канцэнтрацыі. А ў сытуацыі, калі адсутнічае сталы штат, сталая сядзіба, папросту няма разьвітай інфраструктуры часопіса, то гэта мала рэальна.

У сытуацыі рэзкай ломкі ў прасторы беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісаў мы вырашылі адмовіцца ад чаргаваньня тоўстага і тонкага нумароў, пераўтварыцца ў літаратурны часопіс з шырэйшай аўдыторыяй.

— Ці пашырыцца кола аўтароў і чытачоў са зьмяненьнем канцэпцыі?

— Канцэпцыя толькі цяпер пачынае вымалёўвацца. Я паставіў задачу пабольшыць тыраж з 1100 да 1300 асобнікаў. Мы хочам падтрымаць аўтараў, якія былі звольненыя з дзяржаўных часопісаў і, магчыма, прапанаваць ім нейкую працу на той час, пакуль яны ня знойдуць нешта іншае.

— Але “Скарына” з-за свайго невялікага фармату мог выдавацца часьцей, і гэта значыць, даваць больш актуальную інфармацыю?

— Ёсьць адваротны бок праблемы ў тым, што часопіс ARCHE-Скарына горш прадаваўся за тэматычныя нумары. Наш чытач прызвычаіўся купляць нячаста, але таўсьцейшыя часопісы. Справа ў тым, што наш часопіс часткова самаакупны і мы вельмі залежныя ад таго, наколькі добра ён прадаецца.

Усё, што было ў Скарыне, будзе й у новым ARCHE. У нашым рэдакцыйным партфэлі ўжо зараз ёсьць 110 тэкстаў, а гэта на сем нумароў наперад. Публіцыстыка, якая раней галоўным чынам друкавалася ў “Скарыне”, інтэгруецца ў новы часопіс. Мы будзем працягваць дасьледаваць і найбольш актуальныя палітычныя пытаньні, але больш дасканалы іх разгляд будзе ажыцьцяўляцца ў межах аналітычнага і выдавецкага праекту Фонду ARCHE.

У новым ARCHE будзе больш літаратурных тэкстаў. У наступным нумары чытач пабачыць творы Ўладзімера Арлова (аповеды “Маша і мядзьведзі”), Алеся Разанава (паэзія пад назвай “Заваёўнікі”), Славаміра Адамовіча (Амэрыканскі дзёньнік “Як я зарабіў дзесяць тысяч даляраў”) ды іншых аўтараў, якіх раней не было на старонках часопіса. А пераклады іншамоўных тэкстаў цяпер будуць больш скіраваныя на беларускую сытуацыю, у першую чаргу літаратурную. Юрась Бушлякоў назваў новы часопіс “Полымем” XXI стагодзьдзя”.


чытаць 1 камэнтар, вэрсiя для друку



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media