Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Паэты Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі возьмуць удзел у шэрагу міжнародных літаратурных імпрэз у Польшчы, сярод якіх: Дні беларускай культуры ў Кракаве (лістапад), а таксама паэтычны фестываль “Puls” у Лодзі (снежань). На творчых вечарынах пісьменнікі прадставяць аўдыторыі не толькі ўласныя вершы, але і пераклады на беларускую мову паэзіі Цыпрыяна Норвіда, Чэслава Мілаша, Мірана Бялашэўскага.
напiсала shamanka 13.10.2011, 22:25, дадаць камэнтар


СЯБРЫ!
28 жніўня амерыканскі дабрачынны фонд "Спас" здымае 6 серыю дакументальнага цыклу "По имени Детство". Яна называецца "День отца". Запрашаем усіх жадаючых паўдзельнічаць у акцыі. Акцыя (спартыўнае свята) адбудзецца ва Уруччы (Мінск) на вуліцы Шугаева 15 на спартыўнай пляцоўцы школы № 184. Пачатак у 13 гадзін. Прыйсці можна як з дзецьмі - паўдзельнічаць у конкурсах - так і асобна - быць гледачамі. Чакаем.
напiсаў Зміцер Арцюх 25.08.2011, 18:17, дадаць камэнтар


Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі выступяць на паэтычнай вечарыне ў межах Дзён беларускай культуры ў Кракаве, што пройдуць з 24 да 26 сакавіка. Дадзенае мерапрыемства арганізавана Беларускім Таварыствам у Кракаве, прымеркавана да Дня Волі і накіравана на прыцягненне ўвагі польскай грамадскасці да айчыннай культуры. Апроч таго, паэты збіраюцца ўзяць удзел у Другім фестывалі імя Чэслава Мілаша (травень), а таксама ў разнастайных творчых імпрэзах у Лейпцыгу (чэрвень), якія плануюцца ў рамках міжнароднага літаратурнага праекта “Dagny”.
напiсала shamanka 16.03.2011, 23:11, дадаць камэнтар


Патрэбна дапамога
На маёй радзіме – Наваградчыне – плануецца будаўніцтва першага і магчыма адзінага ў Беларусі храма у гонар ахвяр савецкага багаборства. Царква будзе ўзведена на Навагрудскай Галгофе (15 кіламетраў ад Навагрудка і 140 ад Мінска) і магчыма гэта будзе не проста царква, а манастырскі скіт. Пачаўся збор ахвяраванняў і патрэбна дапамога. Тут ніводзін рубель не будзе лішнім. Адрас і рахунак на які можна пералічваць грошы: 231405 Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, вёска Ваўкавічы, Прыход Успення Прасвятой Багародзіцы. Телефон: 8-029-619-12-94. Рахунак 3015202700012 у ААТ “Белаграпромбанк” г. Навагрудка, код 449, вуліца Леніна 1а. А можна звярнуцца канкрэтна да мяне (8-029-704-63-02, 8-029-342-38-10) і акрамя грошай перадаць запісачкі на вечнае памінавенне.

Гістарычныя звесткі…
1939 год стаў для нашай зямлі годам лёсавызначальным. 17 верасня Заходняя і Усходняя Беларусь злучыліся. З аднаго боку гэта станоўчы факт, а з другога… на нашыя землі пасля доўгага перапынку прыйшло савецкае багаборства. Людзей ссылалі ў Сібір, кідалі ў турмы, забівалі. І першымі ахвярамі сталі праваслаўныя бацюшкі. Да пачатку Другой сусветнай вайны на былой польскай тэрыторыі былі арыштаваны 53 святара, 37 з іх зніклі без вестак, шэсць растраляны. У першы месяц уварвання савецкай улады на польскую тэрыторыю быў закатаваны і протаіерэй Мікалай Нядзведскі, пра якога ў 2009 годзе зняты фільм “Навагрудская Галгофа”.
напiсаў Зміцер Арцюх 26.10.2010, 13:24, 6 камэнтараў


9 чэрвеня: прэзентацыя кнігі Віктара ЛУПАСІНА “Асарці”

Шаноўныя сябры! Малады пісьменнік і музыкант Віктар ЛУПАСІН (ён жа Ываноў, ён жа Іваноў) запрашае вас 9 чэрвеня (серада) у галерэю “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а, ст. м. Плошча Перамогі) на прэзентацыю сваёй кнігі “Асарці” (Мінск: “Галіяфы”, 2009). У імпрэзе возьмуць удзел літаратары Віктар ЖЫБУЛЬ, Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ, Георгій БАРТАШ, Віка ТРЭНАС. Чакаецца выступ адроджанага гурта “Краджа золата”. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.
напiсала Вiка Трэнас 08.06.2010, 18:10, дадаць камэнтар


Паэтка Ірына Хадарэнка возьме ўдзел у міжнародным літаратурным фестывалі “Miasto Poezji” (Горад Паэзіі), які штогадова напрыканцы траўня праходзіць у Любліне (Польшча). У межах тыднёвага фестывалю адбудзецца шэраг цікавых імпрэз, у тым ліку: аўтарскія чытанні, спатканні з літаратарамі, “тралейбус паэзіі”, канцэрты і інш.
напiсала shamanka 20.05.2010, 11:50, 1 камэнтар


22 красавiка ў Музеi сучаснага мастацтва -
"Ляльнiк з Прадмесцем".

Запрашаем на паэтычна-музычнае веснавое свята
суполкi "Лiтаратурнае прадмесце".
Пачатак а 17.00

Удзельнiчаюць:

Кiраўнiк суполкi Людмiла Рублеўская
Вiка Трэнас
Алёна Беланожка
Мiкола Кандратаў
Маргарыта Аляшкевiч
Рагнед Малахоўскi
Адам Шостак
Юлiя Новiк
Алесь Емельянаў
Усевалад Гарачка
Таццяна Пратасевiч
Юрась Нераток
Юрась Шышко
Наста Грышчук
Таццяна Барысюк і інш.
А таксама сiмулякр суполкi, паэтка Рагнеда Крышталюк i яе сябра Iнька (Янька).




Адрас музея - пр. Незалежнасці, 47 (каля пл. Я.Коласа)
напiсала ludmila 17.04.2010, 11:38, 1 камэнтар


"РЫТМЫ І РЫФМЫ" ПАЭТЫЧНА-АКУСТЫЧНЫ КАНЦЭРТ

20 мая 2010 года (чацвер) у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) адбудзецца вечар сучаснай беларускай песні і паэзіі “Рытмы і рыфмы” з удзелам вядомых музыкантаў Таццяны Беланогай, Юрыя Несцярэнкі і Віктара Шалкевіча. Вядучы мерапрыемства — Мюр Фарыдовіч. Спецыяльны госць — пісьменніца Людміла Рублеўская. Пачатак у 19.00.
Кошт квітка 15.000. Набыццё квіткоў праз касу тэатра, якая працуе штодзень з 14.00 да 19.00, тэл. +375 17 286 70 21, +375 17 334 60 08, або ў распаўсюдніка +375 29 560 77 93, +375 29 135 44 95.
напiсала Вiка Трэнас 13.04.2010, 13:24, дадаць камэнтар


Шляхам вечнасці
У 2009 годзе Інфармацыйным агенцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы быў зняты дакументальны фільм “Навагрудская Галгофа”. Праз прызму гісторыі пачатку 20 стагоддзя ў ім апавядаецца лёс праваслаўнага святара Заходняй Беларусі Мікалая Нядзведскага, які адным з першых прыцярпеў жахлівыя зверствы савецкай улады, што ўсталявалася пасля 17 верасня 1939 года на землях былой Польшчы. Гэта фільм пра пакаянне, пра тое, што зямное жыццё – адна хвіліна і пражыць яе патрэбна сумленна. Ідэя фільма – Зміцер Арцюх. Сцэнар – Зміцер Арцюх, Святлана Дземчанка. Рэжысёр – Святлана Дземчанка. Аператар – Уладзімір Хромаў… Працягласць стужкі – 40 хвілін. Прэм’ера адбудзецца 9 красавіка 2010 года ў 18 гадзін на галоўнай пляцоўцы Арт.С (вуліца Талбухіна 12а). Затым абмеркаванне. У ім бярэ ўдзел творчая група фільма, а таксама госці:
- народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч
- спявак Пётр Ялфімаў
- іерэй Мікалай Орса, настаяцель Навагрудскай Барысаглебскай царквы
- кандыдат гістарычных навук Валянціна Цяплова.
наш сайт: www.art-s.by

напiсаў Зміцер Арцюх 31.03.2010, 22:41, 1 камэнтар


Творчая сустрэча
З 20 па 27 сакавіка ў беларускай сталіцы праходзіць 8 духоўна-асветніцкая выстава “Вербны кірмаш”. На ёй не запланавана асобнай вечарына Арт.С, але адбудзецца творчая сустрэча з нашай ганаровай удзельніцай, народнай артысткай Беларусі Марыяй Захарэвіч. Прыма купалаўскага тэатра чакае сваіх прыхільнікаў у аўторак 23 сакавіка ў 18 гадзін у сталічным Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова. Вы пачуеце вершы ў яе выкананні, маналогі з вядомых спектакляў, а таксама зможаце задаць пытанні. Дарэчы, пытанні ўжо зараз можна задаваць, даслаўшы на наш электронны адрас Арт.С альбо змясціўшы ў рубрыцы “Гасцёўня” на нашым сайце.
сайт: www.art-s.by
напiсаў Зміцер Арцюх 15.03.2010, 15:06, дадаць камэнтар


Цуд другі: Нясвіжскі замак
Паэтычны тэатр Арт.С прадстаўляе вандроўна-эстэтычны праект СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ.
Цуд другі: Нясвіжскі замак.
Сустрэчы з натхнёнымі Нясвіжскім замкам і каханнем.
Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ, Раіса БАРАВІКОВА, Анатоль БУТЭВІЧ, Міраслава НАВІШ, Вальжына ПРОХАРАВА, Наталля ПУШКАРОВА, Віктар ШНІП.
На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш МАЛІШЭЎСКІ.
Вядоўцы Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН.
Гітарныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрась ШЫШКО.
Збіраемся 19 сакавіка 2010 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12а, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
Уваход без квіткоў.

напiсаў Зміцер Арцюх 15.03.2010, 15:04, дадаць камэнтар


СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ: Сафійскі сабор

Паэтычны тэатр "Арт.С" прадстаўляе вандроўна-эстэтычны праект "СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ. Цуд першы: Сафійскі сабор".

Вас чакаюць сустрэчы з народжанымі каля Сафіі (Пятро ВАСЮЧЭНКА, Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ, Юрась ПАЦЮПА) і з натхнёнымі Сафіяй (Васіль ЖУКОВІЧ, Валянціна КОЎТУН, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Зміцер СІДАРОВІЧ, Вадзім СПРЫНЧАН).

На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш МАЛІШЭЎСКІ і вядоўцы Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН.

Фартэп'янныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрась ШЫШКО.

Збіраемся 26 лютага 2010 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
Уваход без квіткоў.
www.art-s.by
напiсаў Зміцер Арцюх 11.02.2010, 17:44, дадаць камэнтар


Блакітны Сьвін-2010
30 студзеня у чацверты раз адбудзецца ўручэнне першай беларускай літаратурнай антыгламурнай прэміі суполкі ”Літаратурнае прадмесьце” “Блакітны Сьвін”.
Прэмія прысуджаецца за нонканфармізм у мастацтве, здольнасьць захаваць сваё творчае аблічча і яркія праекты цягам году. Лаурэат атрымлівае дыплом і “сто чаго-небудзь”. Што 100 – вырашаецца галасаваннем, у гэтым годзе гэта 100 насовак.
Акрамя таго, лаурэата і тых, хто заняў 2-е і 3-е месцы, чакаюць прызы ад грамадска-культурнай кампаніі “Будзьма!”.
Урачыстая сустрэча з Блакітным Сьвінам і абвешчанне вынікаў галасавання за ягоных сёлетніх абранцаў адбудзецца ў кавярні “Лёндан”, пр. Незалежнасьці, 18, а 14.00.


напiсала ludmila 29.01.2010, 13:31, дадаць камэнтар


ТАЦЯНІН ДЗЕНЬ
Паэтычны тэатр Арт.С у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прадстаўляе
25 студзеня 2010 года Тацянін Дзень

Выступаюць-чытаюць-распавядаюць-спяваюць:
БАРЫСЮК, БЕЛАНОГАЯ, БУДОВІЧ, ГРЫНЕВІЧ (МАТАФОНАВА), ЛАБАДА, ЛАДУНОВА, ПРАТАСЕВІЧ, СІВЕЦ, ШАМЯКІНА, ШЭЛЯГОВІЧ.
Падарыце свята сабе і знаёмым Тацянам. Чакаем а 18.00 (вуліца Багдановіча, 7а). Уваход вольны.
art-s.by
напiсаў Зміцер Арцюх 22.01.2010, 15:38, дадаць камэнтар


Увага! Музей Янкі Купалы і суполка “Літаратурнае Прадмесьце” запрашае!
13 студзеня а 19.00 у музеі Янкі Купалы – “Літаратурныя Каляды”.
Мусы-Прымусы, альбо “Блышыны рынак на Парнасе-3”.
На аўкцыён “мусы”, гэта значыць, хабітанскія падарункі ад паэтаў, выстаўляюцца толькі з каляднымі гісторыямі. У аўкцыёне ўдзельнічаюць усе!
Постмадэрновая елачка. Самы страшны ў свеце Дзед Мароз. Шмат вершаў, музыкі, спеваў і сюрпрызаў. Галасаванне за лаурэата “Блакітнага Сьвіна”.
Удзельнічаюць Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Юрась Нераток і Юрась Шышко, Усевалад Гарачка, Юрый Несцярэнка, Маргарыта Аляшкевіч, Мікола Кандратаў, Алёна Беланожка, Юлія Новік, Тацяна Пратасевіч, Рагнеда Крышталюк і Інька ды іншыя.

напiсала ludmila 10.01.2010, 10:31, дадаць камэнтар


Архiў навiнаў
2002: чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2003: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2004: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. кастрычнiк. сьнежань.
2005: студзень. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2006: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2007: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2008: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2009: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2010: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. кастрычнiк.
2011: сакавiк. жнiвень. кастрычнiк.
2012:



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media